Мінск 16:49

Долар, расійскі рубель і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

Фота: pixabay.com

20 сакавіка, Позірк. Амерыканская, расійская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 сакавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 3,0088 рубля (-0,32%; -0,0096), юаня — да 4,4028 за 10 (-1,08%; -0,048), расійскага рубля — да 3,6029 за 100 (-0,07%; -0,0027).

Еўра падаражэў да 3,4664 (+0,05%; +0,0016),

На адыходзячым працоўным тыдні (16–20 сакавіка) каціроўка долара вырасла на 2,58% (з 2,9332 да 3,0088), еўра — на 3,09% (з 3,3625 да 3,4664), юаня — на 2,39% (з 4,3001 да 4,4028 за 10); расійскага рубля — знізілася на 2,55% (з 3,6972 да 3,6029 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР у патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: