Палітвязняў зноў выслалі з Беларусі без дакументаў — Кучынскі

19 сакавіка, Позірк. У тых палітвязняў, якіх рэжым Аляксандра Лукашэнкі 19 сакавіка выслаў з Беларусі, няма дакументаў, паведаміў журналістам у Вільнюсе дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях, кіраўнік офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі.
“Вельмі ўдзячныя Літве, якая дапамагае прыняць нашых герояў і гераінь, удзячныя літоўскаму ўраду, службе міграцыі, памежнікам, нашым партнёрам, — сказаў ён. — Наша прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета [па сацыяльнай палітыцы] Вольга Зазулінская зараз на мяжы, дапаамагае разам з літоўскімі партнёрамі, каб людзі маглі атрымаць дакументы”.
“Нажаль, зноў рэжым робіць цяжкасці — тыя людзі, якія зараз знаходзяцца на літоўска-беларускай мяжы, яны зноў без дакументаў, без пашпартоў. Зноў жа вялікая падзяка нашым літоўскім калегам, партнёрам, якія дапамагаюць прымаць нашых людзей, дапамагаюць з дакументамі. Яны зараз атрымаюць пасведчанні і дакументы, якія дазволяць ім знаходзіцца пэўны час у Літве. Далей мы будзем дапамагаць аднавіцца да жыцця, каб яны мелі дах над галавой, падтрымку — гуманітарную, фінансавую, каб маглі аднавіць здароўе, свой стан”, — дадаў Кучынскі.
Дарадца дэмакратычнага лідара назваў сённяшняе вызваленне палітвязняў “вялікім дасягненнем” і выказаў падзяку ЗША, Літве, Польшчы, Еўрасаюзу, розным арганізацыям-партнёрам.
“Я ўчора сустракаўся і са спадаром [спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам] Коўлам, і са спадаром [намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстаферам] Смітам. Мы сёння знаходзіліся ў такім штогадзінным кантакце цягам усяго дня”, — заявіў ён.
Тое, што адбылося, Кучынскі таксама назваў “вялікай супольнай перамогай”: “Вельмі важна адзначыць працу Еўрапейскага саюза, што Еўропа застаецца прынцыповай, моцнай, што так крок за крокам мы спрабуем, ратуем нашых герояў і гераінь”.
“Праца працягваецца, вельмі важна, каб не толькі адбываліся вызваленні, але і каб спыняліся рэпрэсіі, каб колькасць палітвязняў не павялічвалася, а змяншалася, каб краіна вярнулася да дэмакратыі і да свабоды”, — падкрэсліў спікер.
У выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 засталася ў Беларусі, а 15 былі накіраваныя ў Літву.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


