Ціханоўская: Вызваленне палітвязняў — вынік ціску на рэжым Лукашэнкі

19 сакавіка, Позірк. Працягваць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, пакуль у Беларусі не адбудуцца “рэальныя змены”, заклікала Еўропу дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 19 сакавіка на саміце Еўрапейскай народнай партыі (ЕНР).
У сваім выступленні Ціханоўская падкрэсліла, што “рэпрэсіі і тэрор” у Беларусі працягваюцца, у краіне размяшчаецца ядзерная зброя, Лукашэнка “здабывае выгаду з вайны і дапамагае Пуціну забіваць украінцаў”.
“І так — санкцыі працуюць. Вызваленне палітычных зняволеных, якое мы назіраем цяпер, таксама з’яўляецца вынікам ціску. Мы вітаем гуманітарныя намаганні ЗША па вызваленні людзей. Гэта першы крок да спынення тэрору і вызвалення краіны”, — падкрэсліла дэмлідар.
Ціханоўская заявіла, што “формула простая: санкцыі ЗША — каб вызваліць людзей, еўрапейскія санкцыі — каб вызваліць краіну”.
Палітык нагадала, што на мінулым тыдні Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў Лукашэнкі супраць чалавечнасці і звярнулася з просьбай да еўрапейскіх краін падтрымаць гэтую ініцыятыву.
Таксама яна зноў звярнулася з просьбай падтрымаць Украіну, адзначыўшы, што лёс Беларусі залежыць ад зыходу вайны. “Два месяцы таму я сустракалася з прэзідэнтам Зяленскім. Украіна далучылася да еўрапейскіх санкцый, і разам мы набліжаем перамены”, — заявіла спікер.
Ціханоўская заклікала “працягваць і нарошчваць падтрымку беларускага народа, рэпрэсаваных, СМІ, грамадзянскай супольнасці і нашага руху”.
“Гэта таксама інвестыцыя ў еўрапейскую бяспеку. Таму што адна толькі ваенная сіла бескарысная без людзей, гатовых абараняць каштоўнасці”, — рэзюмавала палітык.
Пра ўдзел Ціханоўскай у пашыраным саміце ЕНП, прысвечаным 50-годдзю партыі, стала вядома напярэдадні. Мерапрыемства праходзіць 19 сакавіка ў Бруселі.
У саміце ЕНП удзельнічаюць прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскага парламента Роберта Метсола, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск (узначальваў ЕНП у 2019–2022 гадах), кіраўнік урада Швецыі Ульф Крыстэрсан і інш.
На з’езды ЕНП Ціханоўская запрашалася ў 2022, 2024 і 2025 гадах.
У рамках цяперашняга візіту ў Бельгію дэмлідар наведае Бруге, дзе выступіць у каледжы Еўропы, які займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў па справах Еўрасаюза.
Спецпасланнік Трампа па Беларусі Коўл праводзіць перамовы з Лукашэнкам
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


