Мінск 11:29

9-гадовае дзіця пацярпела ў ДТЗ у Гродне

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

8 сакавіка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам дзіцяці ў Гродне паведамляе УУС мясцовага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 8 сакавіка каля 13:45 на праспекце Кляцкова.

“24-гадовы кіроўца аўтамабіля “Вольва” не выконваў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля “Фальксваген Вента”, які рухаўся наперадзе пад кіраваннем 34-гадовага кіроўцы. Ад удару гэты аўтамабіль адкінула ў спадарожны транспартны сродак “Фольксваген Пола”, якім кіраваў 24-гадовы хлопец”, — адзначае УУС.

У выніку ДТЗ 9-гадовы пасажыр аўтамабіля “Фальксваген Вента” з пераломам нагі быў дастаўлены ў бальніцу, гаворыцца ў паведамленні.

“Хлопчык знаходзіўся ў дзіцячай утрымлівальнай прыладзе і быў прышпілены, што дазволіла пазбегнуць сур’ёзных траўмаў”, — паведамляе міліцыя.

Па факце ДТЗ прызначаная праверка.

У выніку ДТЗ пад Мінскам шпіталізаваныя дарослы і дзіця

7 сакавіка, Позірк. Два чалавекі пацярпела ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ранкам 7 сакавіка непадалёк ад сталіцы, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці. Паводле інфармацыі службы, аварыя здарылася на 14-м кіламетры аўтадарогі М-2. Гэта магістраль, якая злучае Мінск з аэрапортам. Месца, якое называе …
Падзяліцца: