У Польшчы затрыманы беларус з наркотыкамі
6 сакавіка, Позірк. У г. Ліпска (Мазавецкае ваяводства Польшчы) арыштаваны 46-гадовы грамадзянін Беларусі, у якога былі знойдзены наркотыкі, паведамляе гарадская паліцыя.
Адзначаецца, што затрыманне адбылося падчас праверкі законнасці знаходжання грамадзяніна Беларусі ў Польшчы.
3 сакавіка мужчыну прад’явілі абвінавачанне ў захоўванні наркотыкаў, і ён прызнаў сваю віну. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў рэлізе.
Пры гэтым у падраздзяленне Памежнай аховы накіраваны зварот з просьбай пачаць адміністрацыйны разгляд для вынясення рашэння аб абавязковым вяртанні беларуса на радзіму.
23 лютага стала вядома пра затрыманне беларуса — кіроўцы грузавога аўтамабіля, у якім была выяўлена буйная партыя наркотыкаў. Прэс-служба Надбужанскага атрада Памежнай аховы Польшчы паведаміла, што ў прычэпе было знойдзена 275 пакетаў, у якіх знаходзілася больш за 111 кг гашышу. Паводле звестак памежнай службы, кошт канфіскаваных наркотыкаў на чорным рынку — амаль 5,7 млн злотых (каля 1,6 млн долараў па курсе Нацыянальнага банка Польшчы).
2 лютага паведамлялася, што ў Польшчы за гандаль наркотыкамі ў складзе злачыннай групы затрыманыя двое грамадзян Беларусі, агулам па справе затрымана 12 чалавек, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, гандлі наркотыкамі і адмыванні грошай. Справа перададзена ў суд 30 студзеня.
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць збожжаўборачных камбайнаў і трактароў у аграсектары зменшылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- У першую пяцідзёнку сакавіка актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, фіксавалася толькі ля мяжы з ЛатвіяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



