Памер стыпендыі пад патранажам Ціханоўскай для навучання ва ўніверсітэце ў Інсбруку павялічаны да 13,5 тыс. еўра

5 сакавіка, Позірк. Пра адкрыццё новага набору беларусаў для навучання ва ўніверсітэце “MCI-цэнтр менеджменту ў Інсбруку” (Аўстрыя) паведаміла 5 сакавіка прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Гаворка аб навучанні ў рамках стыпендыяльнай праграмы, адкрытай пад патранажам Ціханоўскай у кастрычніку 2023 года.
“Стыпендыя дае магчымасць навучання на бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах. Яна прызначана для людзей з досведам грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферы абароны правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Навучанне праходзіць на англійскай мове”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што стыпендыя прадастаўляецца на першы год навучання з магчымасцю падаўжэння “пры ўмове добрых акадэмічных вынікаў”. Памер падтрымкі складае 13.500 еўра.
Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка.
Падрабязнасці праграмы даступныя па спасылцы.
24 красавіка 2024 года паведамлялася, што стыпендыя для беларусаў ва ўніверсітэце “MCI-цэнтр менеджменту ў Інсбруку” складзе 11 тыс. еўра.
Стыпендыяльная праграма запушчана пад ганаровым патранажам Ціханоўскай.
Пра адкрыццё праекта галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку” 20 кастрычніка 2023 года.
У рамках праграмы, паводле яго слоў, беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра або магістра па наступных напрамках: “бізнес і менеджмент”, “прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак”, “біятэхналогіі”, “бізнес-псіхалогія і менеджмент”, “прадпрымальніцтва і турызм”, “экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя”, “міжнародны бізнес і права”, “міжнародны бізнес і менеджмент”, “міжнародны менеджмент аховы здароўя”, “менеджмент, камунікацыя і ІТ”, “мехатроніка і разумныя тэхналогіі”, “медыцынскія тэхналогіі”.
“MCI-цэнтр менеджменту ў Інсбруку” спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў бізнес- і дзяржаўнага кіравання.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

