Лукашэнка пахваліў прэзідэнта Сербіі Вучыча за “асабісты ўнёсак” у двухбаковае супрацоўніцтва
5 сакавіка, Позірк. У Беларусі “высока цэняць асабісты ўнёсак Аляксандра Вучыча ў пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 сакавіка прэзідэнта Сербіі з днём нараджэння.
Паводле слоў віншавальніка, якога цытуе прэс-служба, актывізацыя супрацоўніцтва “ў цяперашніх складаных геапалітычных умовах адпавядае чаканням грамадзян і будзе садзейнічаць устойліваму развіццю Беларусі і Сербіі”.
“Тое пачуццё ўзаемаразумення, якое існуе паміж нашымі народамі, з’яўляецца трывалым падмуркам для працягу канструктыўнага міждзяржаўнага дыялогу”, — адзначыў Лукашэнка.
“Падтрыманне даверных сувязяў”, дадаў ён, будзе і ў далейшым служыць “рэалізацыі патэнцыялу партнёрства паміж дзвюма краінамі”.
Мінск і Бялград, нягледзячы на перашкоды і выклікі, знаходзяць новыя магчымасці для кааперацыі ў прыярытэтных сферах. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні, якое Лукашэнка накіраваў Вучычу 15 лютага з нагоды Дня дзяржаўнасці.
“У нашай краіне рады пераканаўчым дасягненням Сербіі ў забеспячэнні ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі і павышэнні дабрабыту сваіх грамадзян у сучасных надзвычай няпростых умовах”, — гаварылася ў пасланні.
Віншавальнік “пацвердзіў нязменную зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва з Сербіяй, працягу палітычнага дыялогу і пашырэнні кантактаў на ўсіх узроўнях”.
Сербская статыстыка за апошнія гады (беларуская краінавая не публікуецца з 2022 года), якую прааналізаваў “Позірк”, сведчыць аб скарачэнні гандлю паміж дзвюма дзяржавамі.
У 2023 годзе яна склала 146.198.952 еўра (-15,7% да 2022-га), у 2024-м — 144.730.756 еўра (-1%).
Сербскі экспарт у Беларусь у 2023 годзе склаў 73.109.632 еўра (+0,8%), беларускі экспарт у Сербію — 73.089.320 еўра (-27,6%), сальда — 20.311 еўра на карысць Сербіі.
У 2024 годзе сербскі экспарт скараціўся да 68.683.220 еўра (-6,1%), беларускі — вырас да 76.047.536 еўра (+4%). Сальда было на карысць Беларусі (7.364.316 еўра).
Даступныя даныя за студзень-ліпень 2025 года сведчаць аб рэзкім скарачэнні ўзаемнага гандлю ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года. Беларускі экспарт у Сербію зменшыўся на 65,1%, або ў 2,9 раза, сербскі экспарт у Беларусь — на 49,9%, або ў 2 разы, агулам двухбаковы гандаль скараціўся на 58%, або ў 2,4 раза.
Доля Беларусі ў знешнім гандлі Сербіі складае 0,1% (66-е месца).
Сербія як кандыдат на ўступленне ў Еўрасаюз далучылася да эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў.
Прэзідэнт Вучыч, дэкларуючы палітычную лаяльнасць Мінску, не адмаўляецца ад кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. У кастрычніку 2025 года на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене (Данія) ён сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Пры садзейнічанні Вучыча быў вызвалены рэжысёр Андрэй Гнёт, арыштаваны ў Бялградзе на запыт беларускіх уладаў.
Гл. таксама:
“Хотят вилять хвостом“. Лукашенко раздражен политикой Сербии (на рускай мове)
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



