Мінск 21:41

У СПЧ пачынаюцца нефармальныя кансультацыі па рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

4 сакавіка, Позірк. Нефармальныя кансультацыі па рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі адбудуцца 4 і 9 сакавіка ў рамках 61-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), якая праходзіць у Жэневе (Швейцарыя), вынікае з актуальнага раскладу працы гэтай сесіі, якая пачалася 23 лютага і плануе завяршыць працу 31 сакавіка. Іх ініцыятарам з’яўляецца дэлегацыя ЕС у СПЧ.

12 сакавіка на сесіі будзе разгледжаны чарговы даклад Групы незалежных экспертаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Як раней адзначаў “Позірк”, у ім, у прыватнасці, гаворыцца, што беларускія ўлады “працягваюць сістэматычна парушаць” правы чалавека: адвольна арыштоўваюць і затрымліваюць людзей за іх “фактычную або меркаваную апазіцыю ўраду”, умовы ўтрымання ў месцах несвабоды “з’яўляюцца бесчалавечнымі”, зняволеныя “падвяргаюцца катаванням і не маюць”.

У той жа дзень на палях сесіі адбудзецца імпрэза “Правы чалавека ў Беларусі”, арганізатарам якой выступае Інстытут правоў чалавека.

Днём раней, 11 сакавіка, таксама на палях сесіі СПЧ запланавана правядзенне мерапрыемства “Дайце голас ахвярам: сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”. Яго арганізатарамі заяўлены пастаянныя прадстаўніцтвы Польшчы, Літвы і Нарвегіі, якія знаходзяцца ў Жэневе.

Яшчэ адзін сайд-івэнт з назвай “Правы чалавека ў Беларусі” запланаваны ў Жэневе 19 сакавіка. Арганізатар — Беларускі Хельсінкскі камітэт. За дзень да яго, як раней паведамлялася, на сесіі будуць разгледжаны вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду (УПА) Беларусі і яшчэ 12 дзяржаў. Слуханні ў рамках чацвёртага цыкла УПА для Беларусі адбыліся ў лістападзе мінулага года.

У выпадку, калі на сесіі будзе прынятая рэзлюцыя па сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, галасаваньне па ёй, верагодна, адбудзецца ў адзін з апошніх дзён яе працы. Тады ж сябры СПЧ павінны вырашыць пытанне аб падаўжэнні мандата Групы незалежных экспертаў па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, які заканчваецца 3 красавіка.

У цяперашні час членамі СПЧ з’яўляюцца Албанія, Ангола, Бенін, Балгарыя, Балівія, Бразілія, Бурундзі, Вялікабрытанія, В’етнам, Гамбія, Гана, Дамініканская Рэспубліка, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Егіпет, Індыя, Інданезія, Ірак, Ісландыя, Іспанія, Італія Кот-д’Івуар, Куба, Кувейт, Малаві, Маршалавы Астравы, Маўрыкій, Мексіка, Нідэрланды, Пакістан, Рэспубліка Карэя, Паўночная Македонія, Славенія, Тайланд, Францыя, Чэхія, Чылі, Швейцарыя, Эстонія, Эфіопія, Эквадор, ПАР і Японія.

Падзяліцца: