Мінск 14:51

У 2025 годзе беларускія турысты ў сярэднім знаходзіліся за мяжой удвая даўжэй за замежных у Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: onlyyouqj / freepik.com

4 сакавіка, Позірк. Летась за мяжу выязджала 736,4 тыс. арганізаваных беларускіх турыстаў і экскурсантаў, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Адзначаецца, што сярэдняя працягласць знаходжання грамадзян Беларусі за мяжой склала 8 дзён.

У сваю чаргу Беларусь у 2025 годзе наведала 579,2 тыс. арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, сярэдняя працягласць іх знаходжання ў краіне — 4 дні.

Паводле звестак Белстата, у рамках тураў па Беларусі летась паездзіла 2,2 млн суайчыннікаў. Большасць — 93,8% — была ў аднадзённых турпаездках, экскурсіях.

Паслугамі 664 гасцініц і “аналагічных сродкаў размяшчэння” скарысталася 2,7 млн чалавек, у тым ліку 1,3 млн грамадзян Беларусі; 503 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый ды іншых “спецыялізаваных сродкаў размяшчэння” — 1,1 млн і 867,3 тыс. адпаведна.

Спаслаўшыся на Міністэрства па падатках і зборах, Белстат паведаміў, што летась працаваў 1.441 суб’ект аграэкатурызму. Іх паслугамі скарысталася 472,5 тыс. чалавек, у тым ліку 449,5 тыс. беларускіх грамадзян.

Падзяліцца: