Праверка Узброеных сіл працягнецца, але не таму, што “вакол прайдзісветы” — Лукашэнка

3 сакавіка, Позірк. Праверка ўсіх Узброеных сіл Беларусі будзе працягвацца, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 3 сакавіка кадравыя рашэнні.
У адпаведнасці з рашэннем палітыка першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі стаў Аляксандр Невяроўскі, намеснікам — Андрэй Гарбаценка.
Лукашэнка, відэафрагмент прамовы якога апублікаваў неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы, заявіў, што прызначыў іх у “няпросты перыяд”, калі будуць праходзіць праверкі. “Няпросты, не таму што тут нас акружаюць рознага роду прайдзісветы ад палітыкі і ў ваенным плане нашы сапернікі, калі не сказаць больш жорстка”, — падкрэсліў ён.
Галоўная выснова, якую кіраўніцтва Узброеных сіл мае зрабіць з мінулай і будучай праверкі — неабходнасць паляпшэння падрыхтоўкі афіцэрскага складу, заявіў спікер.
“Давайце адкрыта казаць, вы людзі вайсковыя, ідэальных вайскоўцаў не будзе, нават у ваенны час, — сказаў ён. — Мы гэта бачым па Украіне з аднаго і з другога боку. Гэта мая асабістая выснова, і не толькі мая. Людзі будуць розныя — і добра падрыхтаваныя, і менш падрыхтаваныя. Але я загадзя папярэджваю ўсіх: хто будзе добра падрыхтаваны да вайны, той будзе жыць, хто цяп-ляп, той жыць не будзе. <…> Галоўнае гэта афіцэр, камандзір узвода, роты і гэтак далей. Калі ён будзе падрыхтаваны, ён захавае салдат, ён захавае сваіх падначаленых, ён захавае хлопцаў на полі бою. Тое, чаго яны не дацягваюць у сілу сваёй такой расхлябанасці <…> — будзе, не будзе гэтая вайна — у баі будзе праяўлена”.
На цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод і генеральскіх пагонаў 23 лютага Лукашэнка ўжо заяўляў, што ў Беларусі трэба “найсур’ёзную ўвагу звярнуць на падрыхтоўку афіцэраў”. “Адчуваю нутром, што мы недапрацоўваем менавіта там. Таму недзе ў нас, мы гэта бачым у праверцы, касякі сярод тых, каго мы правяраем”, — сказаў ён тады.
З 16 студзеня ў Беларусі на даручэнне Лукашэнкі праводзіцца раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны. Мерапрыемствы першапачаткова планавалася праводзіць да вясны.
Паралельна з 26 студзеня з ініцыятывы Мінабароны праводзіцца “планавая” комплексная праверка боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка



