Мінск 10:44

У Мінску “зыходзячы з меркаванняў бяспекі” перанесена жалобная цырымонія з нагоды гадавіны расстрэлу вязняў гета

3 сакавіка, Позірк. Жалобная цырымонія з нагоды 84-й гадавіны расстрэлу вязняў Мінскага гета перанесена “зыходзячы з меркаванняў бяспекі”, паведаміў Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.

Мерапрыемства павінна было традыцыйна прайсці ў мемарыяльным комплексе “Яма“, які знаходзіцца на месцы расстрэлу 5 тыс. яўрэяў гітлераўцамі 2 сакавіка 1942 года (раён вуліцы Мельнікайтэ).

Прычыны пераносу не называюцца, аднак рашэнне аб гэтым прынятае на фоне крытыкі беларускімі ўладамі і іх прапагандыстамі ізраільска-амерыканскай ваеннай аперацыі супраць рэжыму аятол у Іране.

Гл. таксама па тэме:

Лукашэнка больш чым праз суткі выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю вярхоўнага лідара Ірана

Праўладныя партыйцы і прапагандысты сабраліся ля амбасады Ірана ў Мінску, каб ушанаваць памяць аяталы Хаменеі

Падзяліцца: