Эвакуацыйны рэйс “Белавія” ў Катар перанесены яшчэ на дзень

2 сакавіка, Позірк. Аб пераносе, паводле папярэдняй інфармацыі, на 3 сакавіка чартарнага рэйса Мінск-Доха-Мінск у сувязі з працягам забароны на палёты грамадзянскай авіяцыі ў паветранай прасторы Катара паведаміла авіякампанія “Белавія“.
Перавозчык адзначыў, што працягвае дзейнічаць забарона на палёты ў ААЭ: запланаваны на 3 сакавіка рэйс “Белавія“ ў Дубай і назад скасаваны.
Раней кампанія паведаміла, што рэйс з Катара “па ўзгадненні з турыстычным аператарам” быў перанесены з 1 на 2 сакавіка. Ён мае статус эвакуацыйнага: у Доху павінен паляцець без пасажыраў, а ў Катары забраць захраслых у краіне беларусаў.
Паветраная прастора Катара і ААЭ закрытая ў сувязі з пачаткам 28 лютага Ізраілем і ЗША ваенных дзеянняў у Іране і ўдарамі ў адказ Тэгерана, якія закранулі цэлы шэраг краін рэгіёну.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


