На мяжы з Літвой затрыманы беларус, які спрабаваў праглынуць скрутак з марыхуанай

2 сакавіка, Позірк. Пра затрыманне 46-гадовага беларуса ў пункце пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку Мядзінінкай) паведаміла мытня 2 сакавіка.
Адзначаецца, што ён ехаў з Польшчы пасажырам легкавога аўтамабіля “Форд“. Пры праходжанні мытнага кантролю мужчына “заявіў, што не мае пры сабе тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння“.
Аднак службовы сабака мытні “не пацвердзіў словы грамадзяніна, паказаўшы сваімі паводзінамі на адназначную наяўнасць у яго багажы забароненага рэчыва”.
Далей, “спалохаўшыся, што наркотык выявяць, грамадзянін дастаў скрутак з заплечніка і спрабаваў яго праглынуць“, гэтыя дзеянні “былі неадкладна спыненыя мытнікамі“.
Экспертыза паказала, што ў скрутку знаходзілася марыхуана.
Паведамляецца, што супраць парушальніка Гродзенская рэгіянальная мытня ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 1 арт. 3281 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза і (або) дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў).
Гродзенскі транспартны пракурор санкцыянаваў заключэнне грамадзяніна пад варту.
У 2025 годзе канфіскавана найбольшая за ўсю гісторыю існавання мытні Беларусі колькасць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, заявіў 6 лютага на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага мытнага камітэта намеснік старшыні ведамства Эдуард Даніловіч. Паводле слоў чыноўніка, летась іх было канфіскавана агулам 2,6 т (на 1 т больш, чым у 2024 годзе; у 3 разы больш, чым у 2023-м).
Паводле сцвярджэння Даніловіча, кошт такой колькасці наркотыкаў і псіхатропаў на ценявым рынку складае каля 160 млн долараў. Колькасць разавых доз перавышае 8,5 млн.
У 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных“ артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м, вынікае са звестак Вярхоўнага суда.
За ўчыненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў (арт. 327-331, 332), летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%).
З іх 2.077, або 92,2%, прызнана вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 сакавіка — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


