Мінск 19:51

Долар і расійскі рубель падаражэлі на першых сакавіцкіх таргах БВФБ

Ілюстрацыя: profmedia.by

2 сакавіка, Позірк. Амерыканская і расійская валюты падаражэлі на першых сакавіцкіх таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Курс долара вырас да 2,8701 рубля (+0,58%; +0,0165), еўра патаннеў да 3,3600 (-0,44%; -0,0150), расійскі рубель падаражэў да 3,7503 за 100 (+0,04%; +0,0014).

Юань патаннеў да 4,2051 за 10 (-0,22%; -0,0091).

На мінулым працоўным тыдні (23-27 лютага) выраслі каціроўкі ўсіх названых валют: долара — на 0,06% (з 2,8518 да 2,8536), еўра — на 0,44% (з 3,3601 да 3,375), юаня — на 1,9% (з 4,1357 да 4,2142 за 10), расійскага рубля — на 0,48% (з 3,7309 да 3,7489 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: