КДК паведаміў пра крымінальныя справы супраць уладальнікаў “папулярнай сеткі кавярняў” — сцвярджаецца, што яны недаплацілі падаткаў на 2,1 млн рублёў

27 лютага, Позірк. Аб спыненні ў Віцебскай вобласці “незаконнай дзейнасці ўласнікаў папулярнай сеткі кавярняў” паведамляе Камітэт дзяржкантролю (КДК).
“Як устанавілі работнікі Наваполацкага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў, уласнікі кавярняў і рэстаранаў для незаконнай мінімізацыі падаткаў на працягу сямі апошніх гадоў выкарыстоўвалі схему “драбненне бізнесу”, — заяўляе ведамства.
Сцвярджаецца, што ўладальнікі сеткі “дадаткова зарэгістравалі яшчэ тры кампаніі і штучна размяркоўвалі паміж імі атрыманую аб’ектамі грамадскага харчавання выручку”. За кошт гэтага “ўсе падкантрольныя кампаніі неабгрунтавана ўжывалі спрошчаную сістэму падаткаабкладання”.
“Праверка паказала, што сума нявыплачаных з 2017 года падаткаў склала больш за 2,1 млн рублёў. Акрамя таго, персаналу кавярняў выплачвалася заработная плата “ў канвертах”. “Шэрую” зарплату атрымлівала каля 100 работнікаў. Сярод іх і працаўладкаваныя, і тыя, хто працаваў без афармлення працоўных адносін. Усяго, абыходзячы бухгалтарскі ўлік, выплачана каля 1,1 млн рублёў”, — адзначае КДК.
У дачыненні да ўладальнікаў сеткі кавярняў распачатыя крымінальныя справы.
Адзначаецца, што падазраваныя “даюць прызнальныя паказанні”. Накладзены арышт на іх маёмасць.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–27 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 беларусам, задаволеных хадайніцтваў няма (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія другі раз з пачатку года зафіксавала спробы нелегальных мігрантаў пранікнуць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

