Мінск 00:46

Беларусь зноў звернецца да міжнароднай супольнасці з-за плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды

Памежны плот, які падзяляе польскую і беларускую часткі Белавежскай пушчы

26 лютага, Позірк. Беларусь працягне звяртацца да міжнароднай супольнасці з нагоды негатыўнага ўплыву на экасістэму Белавежскай пушчы загароды на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова на прэс-канферэнцыі 26 лютага.

Паводле яе слоў, будаўніцтва якіх-небудзь збудаванняў, якія перашкаджаюць натуральнаму абмену генафондамі паміж папуляцыямі жывёл у Беларусі і Польшчы, негатыўна адбіваецца на дзікай прыродзе.

Белавежскую пушчу варта разглядаць як адзіны цэлы рэзерват, не дзелячы на польскую і беларускую часткі, заявіў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Павел Гештаўт.

Паводле яго слоў, будаўніцтва загароды наўпрост уплывае на папуляцыю жывёл у пушчы. Напрыклад, колькасць мядзведзя на тэрыторыі Беларусі расце. У 2025 годзе, паводле звестак ахотакарыстальнікаў, яна склала 1.289 асобін.

“Некалькі гадоў таму мядзведзь стаў з’яўляцца на польскай тэрыторыі. Для польскіх эколагаў гэта была падзея, што ўрэшце ў іх з’явіўся ў Белавежскай пушчы мядзведзь, — сказаў Гештаўт. — Калі пабудавалі плот, мядзведзь перастаў з’яўляцца. На нашай тэрыторыі праблем з гэтай папуляцыяй не будзе, а вось на тэрыторыі Польшчы біяразнастайнасць ужо пацярпела“.

Польшча ўзводзіла 206-кіламетровы плот уздоўж мяжы з Беларуссю са студзеня 2022 года да чэрвеня 2023-га. Будаўніцтва фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на рэгулярныя з вясны 2021 года патокі нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: