Лукашэнка заявіў пра супрацу з РФ па абароне “непарушнасці міжнароднага права”

26 лютага, Позірк. Падпісанне на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы ў Маскве дырэктывы пра ўзаемную падтрымку і супрацу ў галіне міжнароднага правасуддзя “стане важным крокам па абароне агульных інтарэсаў, непахіснасці міжнароднага права і яго інстытутаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 лютага на адкрыцці ВДС.
На яго думку, падпісанне пагаднення засведчыць, што Беларусь і РФ “зладжана працуюць у знешняй палітыцы”.
“У цяперашняй міжнароднай сітуацыі, на фоне напружанай абстаноўкі перш за ўсё на заходніх рубяжах, нам жыццёва неабходна развіваць стасункі саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй”, — цытуе палітыка яго прэс-служба.
Лукашэнка падкрэсліў, што “геапалітычны расклад аб’ектыўна ставіць перад краінамі задачу быць гатовымі сумесна рэагаваць на любыя выклікі”.
У гэтым кантэкце ён згадаў пра “пачатак практычнай рэалізацыі” дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, сведчаннем якой спікер лічыць заступленне расійскага ракетнага комплексу “Арэшнік” на баявое дзяжурства ў Беларусі летась у снежні.
Не называючы наўпрост, Лукашэнка фактычна раскрытыкаваў палітыку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. “Глабальную гандлёвую сістэму блакуюць, гнуць і ламаюць пад сябе шляхам увядзення загародных пошлін, тэхналагічных і энергетычных блакадаў, валютнага ціску, пірацтва на лагістычных маршрутах. Адным краінам не дазваляюць нафту экспартаваць, іншым — імпартаваць”, — сказаў ён.
Пры гэтым спікер адзначыў, што калі “лідараў шматпалярнага свету” — Кітая і Расіі — яшчэ хоць неяк асцерагаюцца, то на іх саюзнікаў чыніцца “небывалы ціск”: “Толькі ў апошнія тыдні, напрыклад, Венесуэла, Куба, Іран — нашы агульныя партнёры — сталі аб’ектамі найгрубейшага ўмяшання. У першую чаргу — праз эканоміку”.
Генеральная Асамблея ААН неаднаразова прымала рэзалюцыі, у якіх асуджала Расію за ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны, то бок за парушэнне міжнароднага права.
17 сакавіка 2023 года палата папярэдняй вытворчасці Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) выдала ордары на арышт дзвюх асоб у кантэксце сітуацыі ва Украіне: Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па справах дзіцяці пры прэзідэнце Расіі Марыі Львовай-Бяловай. У заяве МУС адзначалася, што Пуцін “меркавана нясе адказнасць за здзяйсненне ваеннага злачынства ў выглядзе незаконнай дэпартацыі насельніцтва (дзяцей) і незаконнай перадачы насельніцтва (дзяцей) з акупаваных раёнаў Украіны ў Расійскую Федэрацыю”.
У 2024 годзе ў рамках той жа справы былі выдадзеныя ордары на арышт былога міністра абароны, дзейнага сакратара Савета бяспекі Расіі Сяргея Шайгу ды іншых асоб, якіх МУС лічыць датычнымі да згаданых ваенных злачынстваў.
30 верасня 2024 года ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МУС матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Лукашэнкам і яго паплечнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Рашэнне палаты папярэдняй вытворчасці па гэтым пытанні пакуль не апублікаванае.
19 траўня 2025 года стала вядома, што Літва накіравала заяву ў Міжнародны суд ААН пра парушэнне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у рамках Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, мору і паветры ад 15 лістапада 2000 года, які дапаўняе Канвенцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.


- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

