Над Гомелем заўважаны дрон — СМІ

26 лютага, Позірк. Над Гомелем 26 лютага заўважаны беспілотны лятучы апарат, паведамляе рэгіянальны інтэрнет-рэсурс “Флагшток”.
Мяркуецца, што гэта “расійскі БПЛА Shahed-136 (Герань)” — мадэль, якая здольная несці каля 50 кг выбухоўкі.
“Будзьце асцярожныя! Проста зараз жыхары Гомеля паведамляюць пра пралёты БПЛА над горадам, — адзначыў “Флагшток” у сваім тэлеграм-канале ў 9:34. — Апарат выдае характэрны гук, падобны на гук мапеда. Паведамленні пра гук паступаюць ужо каля паўгадзіны з розных раёнаў Гомеля. Пры гэтым украінскія маніторынгавыя каналы не фіксавалі ўварванняў лятучых апаратаў у паветраную прастору Гомельскай вобласці ў апошнія гадзіны”.
У пазнейшых паведамленнях сцвярджалася, што за дронам ляціць верталёт.
Маюцца разыходжанні ў інфармацыі пра колькасць беспілотнікаў. Згодна з паведамленнем СМІ, “частка назіральнікаў упэўненая, што БПЛА праляталі над Гомелем адзін за адным, іншыя сцвярджаюць, што кружляў адзін”.
Адметна, што тэлеграм-канал, які звязваюць з упраўленнем ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама, апублікаваў паведамленне з заклікам да жыхароў “захоўваць спакой”, паклапаціцца пра ўласную бяспеку. “Важна ні ў якім разе не чапаць дрон, які ўпаў, і не падыходзіць блізка. Калі маецца магчымасць, абмяжуйце месца прызямлення і не дазваляйце іншым людзям набліжацца да яго”, — адзначана ў публікацыі.
У той жа час у паведамленні гаворыцца, што “любая здымка і публікацыя фота і відэа перамяшчэнняў вайсковай тэхнікі, вайскоўцаў або вайсковых аб’ектаў у Беларусі забароненая і разглядаецца як пагроза нацыянальнай бяспецы”.
18 лютага 2026 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў другой палове 2025 года на тэрыторыі Беларусі расіяне разгарнулі сістэму рэтранслятараў для кіравання ўдарнымі дронамі, што павялічыла магчымасці арміі РФ наносіць удары па паўночных абласцях Украіны.
20 лютага 2026 года камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што беларускія вайскоўцы рэгулярна прымяняюць авіяцыю і зенітныя ракетныя комплексы для знішчэння беспілотнікаў, якія залятаюць у Беларусь.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


