Мінск 13:53

Ціханоўская назвала ганьбай галасаванне афіцыйнага Мінска супраць рэзалюцыі ГА ААН па Украіне

Архіўнае фота: "Позірк"

25 лютага, Позірк. “Ганьба, што рэжым [Аляксандра] Лукашэнка — зноў — прагаласаваў супраць міру ва Украіне на Генеральнай Асамблеі ААН”, — такім чынам беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адрэагавала на выказаную напярэдадні афіцыйным Мінскам пазіцыю па рэзалюцыі да 4-й гадавіны поўнамаштабнай вайны Расіі.

“Гэта толькі даказвае, што ні [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін, ані Лукашэнка не хочуць міру. Свабодная Беларусь будзе стаяць на баку міжнароднага права, правоў чалавека і стане надзейным партнёрам для ўсяго свету”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Як паведамляў “Позірк”, 24 лютага Беларусь, як і Расія, а таксама яшчэ 10 дзяржаў, прагаласавала супраць рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН аб падтрыманні трывалага міру ва Украіне, якую ініцыяваў пастаянны прадстаўнік гэтай краіны. Дакумент быў прыняты 107 галасамі, устрымалася 51 краіна.

У рэзалюцыі сярод іншага адзначаецца, што “поўнамаштабнае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну працягваецца ўжо чатыры гады і па-ранейшаму мае вельмі згубныя і доўгатэрміновыя наступствы для Украіны і для рэгіянальнай і глабальнай стабільнасці”.

Еўрапарламент заклікаў прыцягнуць Расію і беларускі рэжым да адказнасці за ваенныя злачынствы ва Украіне

24 лютага, Позірк. Расія, яе кіраўніцтва і саюзнікі, такія як беларускі рэжым, нясуць поўную адказнасць за вайну, ваенныя злачынствы і злачынства агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапейскага парламента, прынятай 24 лютага, у чацвёртую гадавіну поўнамаштабнага ўварвання расійскіх …

Ціханоўская запэўніла ўкраінцаў, што беларусы на іх баку

24 лютага, Позірк. Беларусы "на баку Украіны, а не агрэсара", заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце да ўкраінцаў 24 лютага, у чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай вайны, якую Расія вядзе супраць іх краіны. "Мы, як і Украіна, з'яўляемся часткай Еўропы, а …
Падзяліцца: