Мінск 13:52

За апошнія дні з Грузіі выправаджана 85 замежнікаў, у тым ліку беларусы

Відэа: МУС Грузіі / стоп-кадр: "Позірк"

25 лютага, Позірк. Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі на працягу апошніх дзён выправадзілі з краіны 85 замежных грамадзян.

З паведамлення на сайце грузінскага МУС вынікае, што сярод выправаджаных былі грамадзяне Беларусі (колькасць не прыводзіцца). Апрача беларусаў з краіны выслалі грамадзян Азербайджана, Арменіі, Бангладэш, Егіпта, Емена, Іарданіі, Ізраіля, Індыі, Ірака, Ірана, Кітая, Кот-д’Івуара, Кубы, Кыргызстана, Непала, Нігерыі, Пакістана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Расіі, Судана, Тайланда, Туркменістана, Турцыі і Філіпін.

Выправаджаным замежнікам вызначаная забарона на ўезд у Грузію.

Прычына выправаджэння не называецца. Звычайна гэты тэрмін ужываецца, калі гаворка ідзе пра высылку на падставе рашэння суда або органа ўлады — часта за правапарушэнне.

У 2025 годзе грузінскія ўлады выслалі шэсць беларускіх грамадзян — гэта рэкорд апошніх сямі гадоў (статыстыка даступная з 2019-га).

7 лютага дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на слуханнях у Каардынацыйнай радзе прызнала складанае становішча беларускіх уцекачоў у Грузіі — улады краіны не будуць наваць ім міжнародную абарону, выдаваць замест пратэрмінаваных пашпартоў іншыя дакументы.

У 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян

7 лютага, Позірк. Шэсць беларускіх грамадзян выслала Грузія ў 2025 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных, апублікаваных паліцыяй краіны. Усе высланыя — мужчыны. Трое з іх — ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў, двое — ад 18 да 25, адзін — ад …

Грузінскія ўлады абяцалі не дэпартаваць беларусаў у Беларусь, заяўляе Ціханоўская

7 лютага, Позірк. Грузія ёсць "болем беларускіх дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне", бо там "вельмі складаная сітуацыя", канстатавала кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 7 лютага ў Варшаве на слуханнях у Каардынацыйнай радзе (КР). Дэлегат КР Марына Зялёная (жыве ў …
Падзяліцца: