Мінск 18:10

У 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян

Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі
Фота: Раман Кісляк

7 лютага, Позірк. Шэсць беларускіх грамадзян выслала Грузія ў 2025 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных, апублікаваных паліцыяй краіны.

Усе высланыя — мужчыны. Трое з іх — ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў, двое — ад 18 да 25, адзін — ад 41 да 65.

Чатыры беларусы высланыя ў трэцім квартале, па адным — у першым і чацвёртым.

Агулам летась грузінскія ўлады (у краіне з 2012 года кіруе партыя прарасійскага алігарха Бідзіны Іванішвілі) выслалі 1.311 замежнікаў, у тым ліку 73 грамадзян Расіі. Доля беларусаў склала 0,46%.

Грузія стала адной з асноўных краін знаходжання беларусаў, якія ўцяклі ад пераследу рэжымам Лукашэнкі ў 2020 годзе і пазней. У той жа час мясцовыя ўлады не задаволілі ніводнага іх хадайніцтва аб наданні прытулку.

Грамадзяне Беларусі час ад часу фігуруюць у паведамленнях грузінскай паліцыі пра барацьбу з крымінальным абарачэннем наркатычных рэчываў.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Гл. таксама па тэме:

Грузінскія ўлады абяцалі не дэпартаваць беларусаў у Беларусь, заяўляе Ціханоўская

Падзяліцца: