Мінск 15:30

Двое жыхароў Мінска затрыманыя за распаўсюд наркотыкаў

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

21 лютага, Позірк. Аб затрыманні дваіх жыхароў сталіцы паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Затрыманыя — “18-гадовы кухар і яго 22-гадовы прыяцель”, яны “распаўсюджвалі забароненыя рэчывы”, гаворыцца ў рэлізе.

“У здымных кватэрах фігурантаў выяўлена і канфіскавана каля 50 грамаў марыхуаны. Самі затрыманыя таксама ўжывалі наркотыкі. Маладыя людзі атрымлівалі аптовыя партыі марыхуаны, фасавалі на разавыя дозы, а затым з рук у рукі прадавалі сваім знаёмым. Яны спадзяваліся, што здолеюць пазбегнуць адказнасці, калі будуць працаваць наўпрост, а не праз закладкі”, — адзначае ГУУС.

Узбуджаныя крымінальныя справы, фігурантам, як заяўляецца, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

“Міліцыя нагадвае: не існуе “бяспечнага” спосабу распаўсюджвання наркотыкаў. За нарказбыт у любой форме прадугледжана пакаранне выключна ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 гадоў”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: