Мінск 17:10

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на апошніх таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

20 лютага, Позірк. Амерыканская, кітайская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 20 лютага 2026 года.

Курс долара вырас да 2,8518 рубля (+0,004%; +0,0001), юаня — да 4,1357 за 10 (+0,19%; +0,0078), расійскага рубля — да 3,7309 за 100 (+0,02%; +0,0009).

Еўра патаннеў да 3,3601 (-0,02%; -0,0008).

На адыходзячым працоўным тыдні (16–20 лютага) каціроўка долара знізілася на 0,35% (з 2,8618 да 2,8518), еўра — на 0,9% (з 3,3891 да 3,3601), юаня — на 0,21% (з 4,1444 да 4,1357 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,3% (з 3,7199 да 3,7309 за 100).

На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.

Афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэтае таксама другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: