Мінск 15:11

Олекас запэўніў Лябедзьку, што парламент Літвы застаецца “стратэгічным хаўруснікам” дэмсіл Беларусі — “Парламенцкі канал”

Фота ў "Парламенцкім канале"

16 лютага, Позірк. Сейм Літвы і яго спікер застаюцца “стратэгічнымі хаўруснікамі” Офіса Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сіл Беларусі, пра гэта, паводле сцвярджэння “Парламенцкага канала”, кіраўнік літоўскага заканадаўчага органа Юозас Олекас заявіў на сустрэчы з дарадцам беларускага палітыка па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам.

Олекас, як заяўлена, адзначыў што трымаецца такой пазіцыі — неабходна падтрымліваць Ціханоўскую як “легітымнага лідара дэмакратычнай Беларусі, у якой у 2020 годзе скралі перамогу”.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі “магчымае падпісанне заявы аб супрацы Сейма Літвы і дэмсіл Беларусі”, напрыклад, “у дзень адкрыцця інфацэнтра Савета Еўропы для беларускага народа ў Вільнюсе”.

Акрамя таго, суразмоўцы разгледзелі магчымась правесці сумесны круглы стол “Літва —Беларусь: ад выклікаў да салідарнасці, ад магчымасцей да перамогаў” — у прамежак часу паміж Днём Канстытуцыі (15 сакавіка) і Днём Волі (25 сакавіка).

Напярэдадні запланаванага на 17 лютага чарговага пасяджэння дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь”, членам якой з’яўляецца спікер парламента, Лябедзька і Олекас абмеркавалі наяўныя пытанні яе дзейнасці.

Суразмоўцы таксама “разгледзелі шэраг заканадаўчых ініцыятыў” Сейма — “як са знакам “плюс”, так і са знакам “мінус”.

Сярод першых — спробы “прыраўняць беларусаў да расіян у прававым полі Літвы і магчымая забарона беларусам удзельнічаць у мясцовых выбарах”. У шэрагу пазітыўных ініціыятыў — “палітычная рэзалюцыя Сейма датычна Беларусі і адпаведныя слуханні, а таксама рэзалюцыя з нагоды 40-ай гадавіны Чарнобыля, арганізацыя выставы Уладзіміра Цэслера ў літоўскім парламенце і правядзенне ў ім у 2027 годзе сустрэчы альянса дэпутацкіх груп “За дэмакратычную Беларусь”.

Ціханоўская распачала працу ў Варшаве

6 лютага, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні распачала працу ў Варшаве, дзе хутка адкрыецца яе офіс, паведамляецца ў тэлеграм-канале палітыка. Пры гэтым адзначаецца, што Офіс Ціханоўскай як палітычная структура будзе прадстаўлены як у польскай, так і …
Падзяліцца: