Ціханоўская: Першае пытанне, якое я задам у Кіеве, будзе пра тое, чым яшчэ мы можам дапамагчы Украіне перамагчы

14 лютага, Позірк. Першая паўнафарматная сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 25 студзеня ў Вільнюсе была дужа важнай, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 14 лютага на прысвечанай Беларусі панэлі Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
“Ад пачатку [развязанай Расіяй] вайны Беларусь была краінай-суагрэсарам, — адзначыла яна. — Пры гэтым большасць беларусаў на баку Украіны, мы заўсёды, наколькі маглі, падтрымлівалі Украіну. Мы не можам даць мільярды, пастаўляць вайсковую тэхніку Украіне, але можам выказваць салідарнасць на палітычнай і міжнароднай арэне. Я заўсёды выступаю за павелічэнне дапамогі Украіне і прасоўваю наратыў пра тое, што Украіна мае перамагчы”.
Ціханоўская нагадала, што беларускія добраахвотнікі “ваююць ва Украіне, абараняючы гэтую цудоўную краіну і адначасова абараняючы Беларусь”, былі “партызаны, якія выводзілі з ладу чыгунку, каб запаволіць перакідку расійскага вайсковага абсталявання ва Украіну”.
“То бок мы стараемся рабіць унёсак у перамогу Украіны, — канстатавала палітык. — Аднак усе гэтыя гады Украіна была даволі асцярожная ў камунікацыі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Думаю, таму што існавалі асцярогі, што можа адкрыцца другі фронт і што з тэрыторыі Беларусі зноў будуць ляцець ракеты”.
Мінулая сустрэча з Зяленскім і будучы візіт ва Украіну, на думку Ціханоўскай, ёсць “выразным сігналам Кіева пра тое, што ён зрабіў выбар, <…> не збіраецца дараваць Лукашэнку ці забываць яго злачынствы, <…> выбірае свабодную і дэмакратычную Беларусь, верыць у дэмакратычныя сілы, адзінства беларускага народа і яго еўрапейскую арыентацыю”.
“Гэтую змену рыторыкі мы заўважылі прыкладна год таму, калі прэзідэнт Зяленскі заявіў, што ўсходняя мяжа Еўропы праходзіць па ўсходняй мяжы Беларусі, — сказала дэмлідар. — І паступова з намі пачалі выходзіць на сувязь прадстаўнікі ўкраінскай адміністрацыі. Думаю, гэта новы этап нашых стасункаў. Спадзяюся, у нас атрымаецца больш актыўна працаваць над беларуска-ўкраінскай стратэгіяй. Існуе мноства пытанняў, якія тычацца беларусаў, што жывуць ва Украіне, нашых ветэранаў і добраахвотнікаў, якія ваююць там, — праблем сапраўды шмат”.
“Але, вядома, першае пытанне, якое я задам пасля таго, як прыбуду ў Кіеў, будзе такім: чым яшчэ мы можам дапамагчы Украіне перамагчы? Бо, хаця мы самі перажываем цяжкія часы, лёс Беларусі залежыць ад перамогі Украіны. Менавіта таму мы як нацыя павінны рабіць максімальна магчымы ўнёсак перш за ўсё ў гэтую перамогу”, — падсумавала Ціханоўская.
Ціханоўская спадзяецца на візіт у Кіеў напрыканцы лютага — на пачатку сакавіка


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

