Мінск 20:39

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з дзясяткамі пасажыраў — двое ў бальніцы

Фота: прэс-служба МУС

14 лютага, Позірк. Аўтобус DAF з 47 пасажырамі перакуліўся ўдзень 14 лютага ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 45-гадовы кіроўца “на закругленні дарогі направа” не даў рады кіраванню і “з’ехаў у левы ў напрамку руху кювет, дзе транспартны сродак перакуліўся”.

“Дзве жанчыны 55 і 66 гадоў дастаўленыя ў бальніцу для агляду”, — гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ўдакладняе, што медыцынская дапамога спатрэбілася 12 пасажырам. Згаданых жанчын шпіталізавалі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, астатнім дапамаглі на месцы і далі рэкамендацыі па далейшым назіранні за станам свайго здароўя.

На 14 лютага па ўсёй Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — праз галалёдзіцу.

Падзяліцца: