Мінск 13:11

Памежная служба Літвы перахапіла буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт — груз выкінулі з цягніка

Фота: САДМ Літвы

14 лютага, Позірк. Буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт перахапілі 12 лютага супрацоўнікі рэгіянальных аддзяленняў крымінальнай выведкі і ўпраўлення спецпрызначэння Kovas Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) Літвы.

Паводле інфармацыі САДМ, прадстаўнікі памежнай службы правяралі інфармацыю пра “незаконны выкід кантрабанднага грузу з таварнага цягніка” ў Вілкавішскім раёне (мяжуе з Калінінградскай вобласцю Расіі і Падляскім ваяводствам Польшчы, знаходзіцца на аддаленні ад мяжы з Беларуссю).

“Прыбыўшы на месца, памежнікі <…> затрымалі двух жыхароў Вілкавішскага раёна ва ўзросце 34 і 45 гадоў, — гаворыцца ў паведамленні. — Ля чыгуначных шляхоў было знойдзена каля пяцідзесяці заводскіх кардонных скрынь. У іх знаходзіліся падакцызныя тавары — цыгарэты NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі”.

“Аглядаючы тэрыторыю вакол выкінутага з цягніка незаконнага грузу, супрацоўнікі САДМ выявілі на тэрыторыі размешчанай непадалёк сядзібы мікрааўтобус “Фальксваген Крафтар” з літоўскімі нумарнымі знакамі. Мяркуецца, што гэты аўтамабіль звязаны з незаконнай перавозкай падакцызных тавараў”, — адзначыла ведамства.

Паводле даных памежнай службы, агулам было знойдзена 25 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт, кошт якіх з улікам падаткаў перасягае 110 тыс. еўра.

Распачатае дасудовае расследаванне па факце “незаконнага распараджэння падакцызнымі таварамі”. Пакаранне за гэтае дзеянне — штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 8 гадоў.

Падазраваныя спачатку былі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Пагегяйскай памежнай заставы, але пасля допыту вызваленыя пад пісьмовае абавязацельства не пакідаць месца жыхарства.

Ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 45 партый беларускіх цыгарэт, якія перапраўляліся па паветры

13 лютага, Позірк. З пачатку 2026 года літоўскія памежнікі перахапілі 45 грузаў кантрабандных беларускіх цыгарэт, якія перапраўляліся паветранымі шарамі, на суму каля 540 тыс. еўра, паведаміла 13 лютага Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС балтыйскай дзяржавы. 29 партый было …
Падзяліцца: