Ад пачатку года на пажарах загінула амаль 160 чалавек, МНС зноў скарэктавала статыстыку

14 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 13 лютага да 6:00 14 лютага) на пажарах у Беларусі загінула чатыры чалавекі, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Гродзенскай вобласці ахвярамі агню стала два чалавекі. Ранкам 13 лютага пры тушэнні пажару ў Лідзе знойдзенае цела гаспадара пагарэлай кватэры на другім паверсе двухпавярховага дома на вул. Фамічова; увечары у гарадскім пасёлку Краснасельскі (Ваўкавыскі раён) — цела гаспадара кватэры на другім паверсе трохпавярховага дома на вул. Школьнай.
Акрамя таго, ранкам у Чашніках (Віцебская вобласць) была знойдзена загінулай гаспадыня пагарэлага жылога дома на вул. Камсамольскай, а ў садовым таварыстве ля вёскі Падгор’е (Мінскі раён) — цела сына гаспадыні аднаго з лецішчаў.
Ад пачатку 2026 года ў краіне адбылося 1.333 пажары — у 1,7 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (774), траўмавана на іх — 110 (у 2,2 раза больш; 51), выратавана — 102 (у 1,6 раза больш; 62).
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, на пажарах загінула 159 чалавек (у 1,6 раза больш; 99). Пры гэтым даныя працягваюць карэктавацца ў меншы бок мінулым часам. Напрыклад, напярэдадні паведамлялася, што агульная колькасць загінулых сёлета на пажарах — 158.
Раней МНС тлумачыла гэта тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


