У Беларусі сталі менш браць прыёмных дзяцей — даныя Вярхоўнага суда

12 лютага, Позірк. У Беларусі летась узялі на 7,9% прыёмных дзяцей менш, чым у 2024-м, сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
У 2025 годзе суды разгледзелі 557 іскаў пра ўсынаўленне (удачарэнні) дзіцяці, задаволілі — 548. Годам раней было разгледжана 599 такіх спраў, задаволена — 595.
У суды было пададзена 7.385 заяў аб спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей (у 2024-м — 8.254), усе задаволеныя.
Пры гэтым колькасць бацькоў, асуджаных за ўхіленне ад утрымання дзяцей або ад кампенсацыі выдаткаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржзабеспячэнні (арт. 174 КК), зменшылася з 6.212 у 2024 годзе да 5.610 у 2025-м.
30 верасня 2025 года паведамлялася, што Беларусь не аднавіла працэдуру міжнароднага ўсынаўлення грамадзянамі Італіі. У 2020 годзе Еўрапейскі саюз перапыніў кантакты з афіцыйным Мінскам, не быў падпісаны гарантыйны ліст пра ўзгадненне міжнароднага ўсынаўлення паміж Італіяй і Беларуссю.
У расследаванні праекта “Бюро Медыя” адзначалася, што раней штогод грамадзяне гэтай краіны ўсынаўлялі каля 200 беларускіх дзяцей, з 2000 года працэс запаволіўся ў сотні разоў, а з 2023-га італьянцамі не было ўсыноўленае ніводнае дзіця. Італія была адзінай краінай, грамадзянам якой было дазволена ўсынаўляць беларускіх дзяцей.
Паводле ацэнак “Бюро Медыя”, на пачатак мінулай восені каля 200 сірот, якіх гатовыя ўсынавіць італьянцы, “захрасла ў Беларусі”. Большасць гэтых дзяцей ва ўзросце больш за 12 гадоў, мае праблемы са здароўем. Яны былі ў Італіі, пазнаёміліся з прыёмнымі бацькамі і чакаюць з імі сустрэчы.
Падкрэсліваецца, што прыёмныя італьянскія сем’і некалькі разоў звярталіся да свайго ўрада і патрабавалі прызнаць згаданы гарантыйны ліст адміністрацыйным актам, а не палітычным, каб на гэтай падставе падпісаць яго. Людзі дайшлі да Вярхоўнага суда Італіі, які, як заяўляецца, стаў на іх бок.
У кастрычніку 2024 года гарантыйны ліст быў падпісаны ўладамі Італіі і накіраваны Аляксандру Лукашэнку. Аднак працэдура міжнароднага ўсынаўлення не аднавілася. Італьянскаму боку прычыны гэтага невядомыя, паведамілі расследнікам прадстаўнікі профільнай арганізацыі Associazione Adozioni Alfabeto.
Паводле даных Белстата, у 2024 годзе ў дзіцячых дамах-інтэрнатах было 525 выхаванцаў, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу — 1.860.
У дамах дзіцяці, куды трапляюць дзеці да трох гадоў, колькасць выхаванцаў паслядоўна памяншалася з 2010 года, але з 2023-га зноў пачала расці. Паводле апошніх даных, там пражывае 456 дзяцей.
Аўтары расследавання сцвярджалі, што ўмовы ў дамах-інтэрнатах і дзіцячых дамах Беларусі не заўсёды адпавядаюць сучасным патрабаванням, а галоўнае — дзеці-сіроты пазбаўленыя сямейнага выхавання, якое ім гатовы даць у Італіі.
Раней беларускія ўлады ўключылі Італію ў спіс “недружалюбных краін”. Італія не прызнае афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і як член Еўрасаюза падтрымлівае санкцыі супраць Мінска.

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗапаўняльнасць сталічных гасцініц у 2025 годзе перасягнула 60% — МінгарвыканкамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць фігурантаў адміністрацыйных спраў у 2025 годзе знізілася амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе доля апраўдальных прыгавораў у крымінальных працэсах зменшылася да 0,13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


