Мінск 15:43

У 2025 годзе доля апраўдальных прыгавораў у крымінальных працэсах зменшылася да 0,13%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

12 лютага, Позірк. Доля апраўдальных прыгавораў у крымінальных працэсах у 2025 годзе склала 0,13%, сведчаць даныя Вярхоўнага суда.

Для параўнання: у 2024 годзе — 0,19%, 2023-м — 0,14%, 2022-м — 0,09%, 2021-м — 0,14%, 2020-м — 0,2%.

Летась суды апраўдалі 36 чалавек (у 2024-м — 60, 2023-м — 47, 2022-м — 33, 2021-м — 51, 2020-м — 93).

Па выніках судовых разбіральніцтваў у 2025 годзе асуджана 28.177 чалавек (годам раней — 31.410, у 2023-м — 33.777, у 2022-м — 36.356).

Пазбаўленне волі на пэўны тэрмін у 2025 годзе прызначанае 6.063 асуджаным (у 2024-м — 7.445), абмежаванне з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — 2.086 (1.677), без накіравання — 6.496 (6.720).

Два чалавекі асуджаныя на пажыццёвае пазбаўленне волі (4), смяротных выракаў не выносілася (1).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: