У Беларусі штогод больш за 300 дзяцей захворваюць на рак, які часта выяўляецца ў запушчанай стадыі

11 лютага, Позірк. Захваральнасць на рак у Беларусі складае каля 17 выпадкаў на 100 тыс. дзіцячага насельніцтва, паведаміла на прэс-канферэнцыі 11 лютага ў Мінску намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, галоўны пазаштатны дзіцячы анкагематолаг Міністэрства аховы здароўя Іна Праляскоўская.
Спікер прадэманстравала графік, з якога вынікае, што напрыканцы 1990-х паказчыкі анкалагічнай захваральнасці дзяцей знаходзіліся ў межах 16–17 выпадкаў на 100 тыс., у сярэдзіне 2000-х адзначалася некаторае зніжэнне — прыкладна да 14–15 выпадкаў, аднак пасля 2010 года прасочваецца ўстойлівы рост. Максімальныя значэнні фіксаваліся ў 2015–2021 гадах, дасягаючы амаль 20 выпадкаў.
Штогод захворвае на рак каля 300 дзяцей. У 2014 годзе такі дыягназ быў вызначаны ў 297 дзяцей, у 2023 — у 301, у 2024-м — у 329.
Разам з тым у Беларусі 24% выпадкаў раку ў дзяцей у 2024 годзе (115 выпадкаў) былі выяўленыя ў 4-й стадыі захворвання (у 2021 годзе — 50%).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі штогод больш за 300 дзяцей захворваюць на рак, які часта выяўляецца ў запушчанай стадыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года з несезонных тавараў найбольш падаражэлі цыгарэты, газеты і памада (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



