Лукашэнка назваў нядаўнія кровапралітныя пратэсты ў Іране “праверкай на сталасць інстытутаў улады”

11 лютага, Позірк. “Праверкай на сталасць інстытутаў улады і трываласць грамадскай дамовы” назваў “нядаўнія падзеі” ў Іране Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 11 лютага прэзідэнта гэтай краіны Масуда Пезешкіана і іранскі народ з 47-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі.
На думку віншавальніка, тэкст паслання якога апублікавала яго прэс-служба, “захаванне канстытуцыйнага парадку ў няпросты час сведчыць пра адказнасць кіраўніцтва і здольнасць жыхароў адстойваць свой выбар, не дазваляючы знешнім сілам навязаць чужую волю”.
“Ва ўмовах рэгіянальнай ваеннай эскалацыі і жорсткага супрацьстаяння тым, хто выкарыстоўвае двайныя стандарты, Іран працягвае рухацца сваім шляхам, дэманструючы прагрэс і вернасць традыцыйным духоўным каштоўнасцям”, — гаворыцца ў віншаванні.
“Нядаўнія падзеі” ў Іране, пра якія кажа Лукашэнка, — гэта масавыя пратэсты, якія распачаліся напрыканцы снежня 2025 года на фоне эканамічнага крызісу, але пасля перараслі ў патрабаванні звяржэння ўлады на чале з “духоўным лідарам” — аяталам Алі Хаменеі. Пратэсты ахапілі ўсе буйныя гарады (паралельна праходзілі і праўладныя выступленні).
Для падаўлення вулічнай актыўнасці ўлады традыцыйна ўжылі гвалт. Даюцца розныя ацэнкі, колькі ўжо загінула людзей, але лік ідзе на тысячы.
Міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы 23 студзеня паведаміў, што за час пратэстаў загінула агулам 3.117 чалавек, у тым ліку 2.427 мірных грамадзян і супрацоўнікаў службаў бяспекі. Астатніх загінулых чыноўнік назваў “тэрарыстамі”.
Незалежныя праваабарончыя структуры прыводзяць іншыя лічбы. Напрыклад, агенцтва Human Rights Activists News Agency (HRANA), якое базуецца ў ЗША, паведаміла, што на 10 лютага пацверджана 6.984 смерці. Пры гэтым з боку пратэстоўцаў — 6.490.
215 смерцяў аднесена ў катэгорыю “дзеці да 18 гадоў”, 214 — “прадстаўнікі ўзброеных сіл, звязаных з урадам”, 65 — “грамадзянскія асобы, якія не з’яўляюцца пратэстоўцамі”.
Арганізацыя правярае інфармацыю пра яшчэ 11.730 магчымых ахвяраў. Таксама паведамляецца, што ў краіне зафіксавана 18.022 грамадзянскія параненыя, 52.623 арышты, 135 арыштаў студэнтаў, 335 прымусовых прызнанняў і 11.051 позва ў суд.
Беларусы ў Вільнюсе выказалі салідарнасць з іранцамі, якія змагаюцца супраць дыктатуры

- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года з несезонных тавараў найбольш падаражэлі цыгарэты, газеты і памада (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ГрамадстваУ 2025 годзе Польшча адмовіла ва ўездзе 1.135 беларусам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


