Вайсковыя камісарыяты 11 лютага пачнуць выдаваць даведкі, неабходныя для атрымання ці замены пашпарта

10 лютага, Позірк. Працэдура выдачы даведкі пра дачыненне да вайсковага абавязку ўведзенае ўказам № 5 ад 9 студзеня, які набудзе моц 11 лютага, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ведамства сцвярджае, што мэта працэдуры заключаецца ў тым, каб “забяспечыць выкананне грамадзянамі вайсковага абавязку і дасягнуць паўнаты і дакладнасці звестак вайсковага ўліку”.
“Даведка пра дачыненне да вайсковага абавязку будзе неабходная для атрымання або замены пашпарта, пасведчання кіроўцы і дазволу на набыццё і захоўванне грамадзянскай зброі, — гаворыцца ў паведамленні. — Вайсковыя камісарыяты і іх адасобленыя падраздзяленні будуць выдаваць даведку ўсім грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў бясплатна не пазней за адзін працоўны дзень”.
Мінабароны падкрэсліла, што “даведка будзе выдадзеная ўсім, хто асабіста звернецца ў вайсковы камісарыят або яго адасобленае падраздзяленне па месцы жыхарства, незалежна ад таго, ці з’яўляюцца яны суб’ектамі вайсковага абавязку”.
У верасні 2023 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы. Гэта стварыла сур’ёзную праблему для беларусаў, якія не маюць магчымасці выехаць у Беларусь для абмену дакументаў.
“Пашпартны ўказ” № 278 з’яўляецца часткай “мэтанакіраванай палітыкі пакарання беларусаў, што з’ехалі”, уключаючы праваабаронцаў, журналістаў і прадстаўнікоў апазіцыі, “за іх палітычную нелаяльнасць”, заявілі тады эксперты ААН.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Віцебскай вобласці з пасяўной маса праблем, тэхніка не чышчана — кіраўнік КДКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС не фіксуюць парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі ад 6 да 20 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



