Мінск 02:56

У Расіі адпраўлена на ўтылізацыю 160 тыс. пакуначкаў насення, прывезеных з Беларусі

Фота: Рассельгаснагляд

9 лютага, Позірк. Каля 40 кілаграмаў насення гароднінных культур, увезеных у Расію з Беларусі, адпраўлена на ўтылізацыю, паведаміла 9 лютага ўпраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях РФ.

Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі Рассельгаснагляду і мытнікі 4 лютага ў пункце фітасанітарнага кантролю Чырвоны камень (Бранская вобласць) знайшлі 160 тыс. пакуначкаў насення (таматы, агуркі, морква, буракі, радыска, салаты і г.д.) у аўтамабілі грамадзяніна Беларусі.

Адзначаецца, што мужчына не змог патлумачыць паходжанне грузу. Пры ім не было неабходнага фітасанітарнага сертыфіката і дакументаў пра пасяўныя якасці насення.

Прадукцыю накіравалі на ўтылізацыю пасля завяршэння адміністрацыйнага працэсу паводле арт. 10/12 КаАП РФ (парушэнне парадку ўвозу і вывазу падкаранціннай прадукцыі).

У Расіі знішчана 40,8 т увезеных з Беларусі польскіх і нідэрландскіх груш

7 лютага, Позірк. 40,8 тоны ўвезеных з тэрыторыі Беларусі груш знішчана 4–5 лютага на палігоне ў Пскоўскай вобласці Расіі, паведамляе Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд). Паводле інфармацыі ведамства, садавіну ўтылізавалі ў адпаведнасці з указам Уладзіміра Пуціна № …

У Расіі знішчана 80 тон польскіх груш, увезеных з Беларусі

4 лютага, Позірк. Аб знішчэнні ў перыяд з 21 студзеня па 3 лютага на палігоне ў Пскоўскай вобласці (РФ) 79,6 тон польскіх груш паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд). Адзначаецца, што знішчэнне садавіны ажыццёўлена ў рамках рэалізацыі …
Падзяліцца: