Мінск 15:25

У студзені фізасобы прадалі наяўнай валюты на 160,5 млн долараў больш, чым купілі

6 лютага, Позірк. У студзені 2026 года, насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 995,2 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 1 млрд 40,1 млн (адмоўнае сальда — 44,9 млн).

Наяўнай валюты набыта на 621,2 млн, прададзена — на 781,7 млн (-160,5 млн), безнаяўнай — на 373,9 млн і 258,4 млн адпаведна (+115,5 млн).

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2026 года склалі 15 млрд 702,8 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія звесткі рэгулятара.

У студзені золатавалютныя рэзервы (ЗВР) складалі 14 млрд 423 млн долараў. Такім чынам, за месяц яны павялічыліся на 1 млрд 279,8 млн долараў (+8,9%).

Манетарнае золата, якое значна падаражэла на сусветных рынках, у структуры ЗВР складае 8 млрд 630,5 млн долараў (+1 млрд 162,3 млн за месяц; +15,6%), Спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 430,9 млн (+17,9 млн; +1,2%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 540,7 млн (+100,6 млн; +1,8%).

Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

У 2025 годзе насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты. Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 12,95 млрд долараў (у эквіваленце), прадалі — на 14,58 млрд (адмоўнае сальда — 1,63 млрд).

У канцы траўня 2025-га кіраўнік НБ Раман Галоўчанка назваў чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў: “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”.

Падзяліцца: