У спіс “экстрэмістаў” дададзена яшчэ 35 чалавек

6 лютага, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 6 лютага дададзена яшчэ 35 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.261 пазіцыя.
У спіс унесеныя:
асуджаныя паводле ч. 3 арт. 3613 Крымінальнага кодэкса Вольга Аляшкевіч, Ірына Лебедзь, Наталля Краўчак, Аляксандр Лебедзь, Таццяна Палубок, Ігар Хіневіч, Алена Жукава, Лілія Юруць, Ілля Ходас, Ірына Дабрыновіч, Віктар Турчэнік (насупраць усіх пазначана “адбываюць пакаранне”); Кірыл Каешка (насупраць яго значыцца “судзімасць не пагашаная”);
асуджаныя паводле ч. 1, 2 арт. 3614 КК: Людміла Шрубок, Віталь Цынкель, Вольга Пракопчык, Таццяна Штайда, Ілля Лукашэвіч, Андрэй Сугак, Павел Пісьмянкоў, Станіслаў Ярмалюк, Уладзімір Буткевіч, Аляксандр Маркін, Ангеліна Васільева, Яна Сырэвіч, Уладзіслаў Саўчук, Яўген Скрыпко, Паліна Верамейчук, Юлія Дзяркач, Вераніка Пастушэня, Сяргей Шкодзін (ва ўсіх судзімасць не пагашаная); Іван Качайла, Аляксандр Сульжыц (абодва адбываюць пакаранне);
асуджаны паводле ч. 1 арт. 342, ч. 1, 2 арт. 3614, ч. 3 арт. 3611 КК Максім Шуканаў (адбывае пакаранне);
асуджаны паводле ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 3 арт. 3611 КК Міхаіл Горбач (адбывае пакаранне);
асуджаная паводле ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 367, ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 3611, арт. 3691, ч. 1 арт. 130 КК Таццяна Магнусава (адбывае пакаранне).
Беларускі рэжым рэгулярна папаўняе спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх фарміраванняў” і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы “аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій”, адзначалася ў студзеньскім дакладзе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Даведка “Позірку”:
артыкул 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 341 — апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці;
3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольш за палову заяў на прытулак у Літве ў студзені 2026 года падалі беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗафіксаваная суседнімі краінамі ЕС актыўнасць нелегалаў амаль у 18 разоў ніжэйшая, чым на пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

