“БелДжы” павялічыў цэны на расійскім рынку

6 лютага, Позірк. Беларуска-кітайскі аўтамабільны брэнд Belgee (“БелДжы”) павысіў цэны на рынку Расіі, паведамляе партал autonews.ru.
Як паведаміў дырэктар па маркетынгу брэнда ў РФ Дзяніс Конанаў, павелічэнне цаны звязана з павышэннем у гэтай краіне са студзеня 2026 года з 20% да 22% падатку на дабаўленую вартасць.
Так, мадэль Belgee X70 у сярэднім падаражэла на 85 тыс. расійскіх рублёў (каля 940 еўраў), седана Belgee S50 — на 50 тыс. (прыкладна 550 еўра).
“Belgee, як і большасць гульцоў на расійскім аўтамабільным рынку, перагледзелі цэны. Змены не звязаныя з чарговай індэксацыяй утылізацыйнага збору, але на іх аказала ўплыў павелічэнне ПДВ да 22%”, — заявіў прадстаўнік кампаніі.
Зараз мадэльная лінейка брэнда ў РФ прадстаўлена трыма мадэлямі — двума красоверамі Belgee X50 і X70 і седанам S50, які запусцілі летась увосень.
У другой палове мінулага года, расійскія эксперты паведамлялі аб дэмпінгавай палітыцы, якую праводзіў брэнд. Як адзначалася, у тым ліку і гэты механізм дазволіў Belgee істотна нарасціць продажы.
У 2025-м на расійскім аўтарынку быў рэалізаваны 69.091 аўтамабіль беларуска-кітайскага брэнда (34.775; рост амаль удвая).
Раней генеральны дырэктар “Белджы” Генадзь Свідзерскі паведамляў, што акцыянеры паставілі задачу заняць першае месца на ўнутраным рынку Беларусі і актыўна змагацца за другую пазіцыю ў Расіі.
Па выніках 2025-га брэнд заняў пятае месца з доляй рынку 5,2%.
Лідарамі продажаў сталі: LADA (330.357; -14,7%), HAVAL (173.434; -9,5%), CHERY (99.936; -36,7%), GEELY (93.988; -37,3%).

- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню ў сакавіку зафіксавала спробы мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


