Мінск 17:12

Адмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 9,3 млрд долараў

Ілюстрацыйнае фота: flagi.in.ua

5 лютага, Позірк. Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2025 годзе, Беларусь больш экспартавала тавары, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Тавараабарот з краінамі СНД за год склаў 58 млрд 587,9 млн долараў (за 2024-га — 55 млрд 142 млн; +6,2%). Аб’ём экспарту — 30 млрд 461,6 млн (28 млрд 844,8 млн; +5,6%), імпарту — 28 млрд 126,3 млн (26 млрд 297,2 млн; +7%); дадатнае сальда — 2 млрд 335,3 млн (2 млрд 547,6 млн; -8,3%).

Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 31 млрд 177,2 млн долараў (30 млрд 916,1 млн; +0,8%): экспарт — 10 млрд 933,5 млн (11 млрд 499,2 млн; -4,9%), імпарт — 20 млрд 243,7 млн (19 млрд 416,9 млн; +4,3%); адмоўнае сальда — 9 млрд 310,2 млн (-7 млрд 917,7 млн; +17,6%).

У цэлым знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі за 2025 год склаў 89 млрд 765,1 млн долараў (за 2024-ы — 86 млрд 58,1 млн; рост на 4,3%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Белстата.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: