Памежная ахова Польшчы заявіла пра ліквідацыю групы, што займалася паветранай кантрабандай цыгарэт з Беларусі

5 лютага, Позірк. Дзейнасць “арганізаванай злачыннай групы, што займалася кантрабандай цыгарэт з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу”, спынілі супрацоўнікі Надбужанскага атрада Памежнай аховы пад наглядам Акруговай пракуратуры ў Седльцы (Мазавецкае ваяводства).
“Для ажыццяўлення незаконнай дзейнасці кантрабандысты выкарыстоўвалі метэаралагічныя шары”, — паведаміла 5 лютага прэс-служба польскай памежнай службы.
Адзначаецца, што “пяцёра мужчын абвінавачаныя ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, кантрабандзе тытунёвых вырабаў, парушэнні правілаў паветранага руху, а таксама ў парушэнні закона аб спецыяльных мерах па супрацьдзеянні падтрымцы агрэсіі ва Украіне”.
“На падставе рашэння суда яны былі часова арыштаваныя на 3 месяцы. Цяпер падазраваным трэба будзе адказваць за свае дзеянні перад судом. Здзейсненыя імі злачынствы караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 9 месяцаў да 12 гадоў”, — гаворыцца ў паведамленні.
З канца мінулага месяца Польшча зафіксавала сама меней чатыры серыі парушэнняў паветранай прасторы з боку Беларусі (28 студзеня, 31 студзеня, 1 лютага і 2 лютага). Ва ўсіх гэтых выпадках у аб’ектах, што ўварваліся, распазнавалі аэрастаты, з дапамогай якіх з беларускай тэрыторыі дастаўляюцца кантрабандныя грузы.
У ноч на 4 лютага польскія вайскоўцы зноў назіралі ўварванне “аб’ектаў балоннага тыпу”, але не ўдакладнялася, з якога боку.
2 лютага Памежная ахова Польшчы паведаміла, што ў студзені 2026 года ў краіне выяўлена каля 1,75 млн цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай паветраных шароў. Кошт канфіскаванага тавару ацэньваецца прыкладна ў 1,78 млн злотых (каля 497 тыс. долараў).
22 студзеня стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэнняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча 15 дзён не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля сваёй мяжы з Беларуссю, Літва — 14Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 4 лютага ў Гомельскай вобласці абнавілася два тэмпературныя антырэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



