Прэм’ер Літвы Ругінене: Не бачу пацяплення ўадносінах з Мінскам, верагодна, для гэтага няма прычын

3 лютага, Позірк. У бліжэйшы час адносіны паміж Вільнюсам і Мінскам наўрад ці пацяплеюць, заявіла прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене 3 лютага ў інтэрв’ю агенцтву BNS.
Паводле яе слоў, якія перадае партал lrt.lt, рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ва ўзаемадзеянні з Літвой “важней дэманстраваць сілу”.
“Пакуль што я не бачу пацяплення ў гэтых адносінах і, верагодна, для гэтага няма прычын”, — сказала кіраўніца літоўскага ўрада.
Ругінене паведаміла, што абмяркоўвала адносіны дзвюх краін з былой палітзняволенай Марыяй Калеснікавай, якая “знаходзіцца ў Літве з візітам”.
“Пакуль Беларусь праяўляе агрэсію, пакуль яна ўспрымае толькі мову сілы, бачыць, што на нас можа паўплываць толькі ціск, <…> мы сапраўды не бачым магчымасці хаця б крыху размарозіць гэтыя стасункі. Мы не падтрымліваем зносіны на мове сілы і ясна пра гэта заяўляем”, — падкрэсліла прэм’ер.
Адносіны Вільнюса і Мінска абвастрыліся ў канцы 2025 года на фоне рэгулярных і масавых прылётаў у краіну з Беларусі паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта прыпынялі працу літоўскія аэрапорты, Вільнюс закрываў мяжу, а рэжым Лукашэнкі каля трох месяцаў утрымлівае на беларускай тэрыторыі каля тысячы літоўскіх грузавікоў.
29 студзеня паведамлялася, што Вільнюс і Мінск узгадняюць “парадак дня і нейтральнае месца сустрэчы намеснікаў міністраў замежных спраў Літвы і Беларусі”.
Паводле слоў старшыні Камітэта па замежных справах Сейма Рэмігіюса Матузаса, “Беларусь зараз правакуе, каб адбылася сустрэча на ўзроўні віцэ-міністраў, зараз ад гэтага не адмаўляюцца, гэта разглядаецца”.
Сярод інтарэсаў Вільнюса Матузас пералічыў “прадухіленне гібрыдных пагроз і вызваленне грузавікоў літоўскіх кампаній, што захраслі ў Беларусі”.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваМУС: У 2025 годзе практычна кожнае трэцяе злачынства было звязанае з кібербяспекайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — упершыню ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



