Лукашэнка падпісаў закон, які пашырае практыку дактыласкапіі
2 лютага, Позірк. Закон “Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі” падпісаў 2 лютага Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
“Дакументам удасканальваецца заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі шляхам перагляду катэгорый асоб, якія падлягаюць дактыласкапаванню, а таксама пераліку дзяржаўных органаў, якія яго ажыццяўляюць і маюць права на атрыманне і выкарыстанне дактыласкапічнай інфармацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што закон накіраваны на “павышэнне эфектыўнасці і якасці дактыласкапавання, будзе спрыяць своечасоваму выяўленню рызык, выклікаў, пагроз нацыянальнай бяспецы, нейтралізацыі іх унутраных і знешніх крыніц”.
Законапраект ухвалены 21 студзеня Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
13 студзеня законапраект прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні. У першым чытанні законапраект прыняты 5 лістапада 2025 года.
Замацоўваецца абавязак праходзіць абавязковую дзяржаўную дактыласкапічную рэгістрацыю для дадатковых катэгорый замежных грамадзян, асоб без грамадзянства і грамадзян Беларусі.
Органы пагранічнай службы атрымліваюць паўнамоцтвы на абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю “ў прадугледжаных заканадаўчымі актамі выпадках”. У памежнікаў таксама з’яўляецца магчымасць перадаваць Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз атрыманую дактыласкапічную інфармацыю — у тым парадку, які камітэты сумесна вызначаць.
Пагранічнікам і мытнікам пры памежным кантролі даецца права праводзіць асабісты дагляд грамадзян і рэчаў, якія пры іх знаходзяцца, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў.
Удакладняецца парадак доступу “зацікаўленых дзяржорганаў” да інфармацыйных рэсурсаў з дактыласкапічнай інфармацыяй.
Дакумент прадугледжвае скасаванне выдачы спецдазволу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Беларусі, для “ажыццяўлення імі разавай рэалізацыі тавараў на рынках і ў іншых устаноўленых месцах”.
У Палату прадстаўнікоў дакумент унесены 10 верасня 2025 года, 30 ліпеня ён абмяркоўваўся на пасяджэнні экспертнага савета пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі НС Наталлі Качанавай.
Цяпер пад абавязковае дактыласкапіяванне ў Беларусі трапляюць вайскоўцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў, асуджаныя, затрыманыя і арыштаваныя асобы, якія дэпартаваныя або маюць быць высланыя, без вестак зніклыя (з ініцыятывы сваякоў), асобы, якія праходзяць вайсковую або альтэрнатыўную службу, некаторыя катэгорыі дзяржслужбоўцаў з доступам да дзяржаўнай таямніцы.
Пры гэтым пасля тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года адбіткі пальцаў бралі фактычна ва ўсіх мужчын краіны, нягледзячы на тое, што нормы заканадаўства гэтага не прадугледжвалі.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ-за змёрзлага вадаправода часткова не надае паслугі адзін з мінскіх медцэнтраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені краіны ЕС зафіксавалі найменшы ад пачатку 2023 года месячны лік спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля ў 2025 годзе павялічыўся на 15,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


