Долар і юань істотна падаражэлі на першых у лютым біржавых таргах

2 лютага, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 лютага 2026 года.
Курс долара вырас да 2,869 рубля (+1,27%; +0,0359), юаня — да 4,1309 за 10 (+1,37%; +0,056).
Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,7348 за 100 (-0,48%; -0,081).
Таргі еўра не праводзіліся. 30 студзеня ён патаннеў да 3,3831 рубля (-0,69%; -0,0236)
На мінулым працоўным тыдні (26–30 студзеня) каціроўка долара знізілася на 0,38% (з 2,844 да 2,8331), юаня — на 0,04% (з 4,0764 да 4,0749 за 10), еўра (да справаздачнага тыдня апошні раз гандляваўся 15 студзеня) — на 0,23% (з 3,391 да 3,3831); расійскага рубля — вырасла на 0,32% (з 3,7411 да 3,7529 за 100).
На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.
На першым месцы Расія, дзе долар патаннеў на 3,19% (з 78,2267 да 75,7327 рубля).
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).
Нацбанк пакуль не плануе пераглядаць стаўку рэфінансавання
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



