Лукашэнка выказаў падтрымку 80-гадоваму прэзідэнту Бразіліі, які ідзе на новы тэрмін

2 лютага, Позірк. Палітычную падтрымку дзейнаму прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілву, які мае намер удзельнічаць у выбарах у 2026 годзе, выказаў Аляксандр Лукашэнка 2 лютага ў Мінску на сустрэчы з бразільскім амбасадарам Бернардам Клінглам.
“Бразілія перажывае важны палітычны момант, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Наколькі я інфармаваны, сёлета ў вас адбудуцца ўсеагульныя выбары. Вы будзеце абіраць усіх, каго толькі можна. Шчыра кажучы, я ў гэтым вам не зайздрошчу, бо гэта цяжкі перыяд мусіць быць. Наколькі я інфармаваны, ён пацвердзіў свой удзел у гэтых выбарах”.
“Мы ўсяляк будзем садзейнічаць таму, калі гэта трэба для Бразіліі, каб выбары прайшлі ў спакойнай і мірнай абстаноўцы ў інтарэсах бразільскага народа. Калі гэта трэба будзе”, — запэўніў палітык.
Усеагульныя выбары, на якіх будуць абірацца прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, члены парламента, а таксама кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў штатаў, члены мясцовых заканадаўчых органаў Бразіліі, запланаваныя на 4 кастрычніка.
Лула да Сілва, якому зараз 80 гадоў, у 2022-м заяўляў, што не збіраецца выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ў 2026 годзе. Аднак ужо ў 2024-м ён сказаў, што не можа выключыць свайго ўдзелу ў выбарах, каб не дапусціць вяртання да ўлады ў Бразіліі “трагладытаў”, а ў 2025-м абвясціў пра намер балатавацца, заявіўшы, паводле інфармацыі СМІ, што прайграць гэтыя выбары можа “толькі сам сабе”.
Амбасадар Беларусі ў Бразіліі Андрэй Андрэеў уручыў даверчыя граматы Лулу да Сілву летась у кастрычніку.
На цырымоніі Андрэеў “падкрэсліў сяброўскі характар двухбаковых стасункаў, выказаў зацікаўленасць у далейшым развіцці міждзяржаўнага дыялогу і пашырэнні гандлёва-эканамічнай супрацы”, а таксама “запэўніў у гатоўнасці да далейшай сумеснай працы па выбудове справядлівага шматпалярнага свету”.
У жніўні таго ж года Андрэеў даў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”, з якога вынікала, што тавараабарот Беларусі з Бразіліяй знізіўся прыкладна да ўзроўню сямігадовай даўніны.
“Наяўныя аб’ёмы [узаемнага гандлю] — каля 600–700 млн долараў тавараабароту — вядома, не задавальняюць цяперашняму ўзроўню нашых палітычных і эканамічных стасункаў. Натуральна, мы можам зрабіць значна больш”, — сказаў ён.
Не выключана, што Лукашэнка і Лула да Сілва сустрэнуцца на саміце БРІКС у 2026 годзе ў Індыі, дата якога ў цяперашні час не вызначаная. Бразільскі лідар не значыўся ў спісе кіраўнікоў дзяржаў, якія павіншавалі Лукашэнку з “перавыбраннем” у 2025 годзе.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Беларусі звольнена на 1,9% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за год павялічылася на 30% і наблізілася да 7 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені 2026 года знізіўся на 1,8% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНамеснік міністра энергетыкі назваў штатнымі штодзённыя адключэнні электрычнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



