Мінск 21:09

У 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла

Ілюстрацыя: pixabay.com

30 студзеня, Позірк. У 2025 годзе банкі, што працуюць у Беларусі, выдалі фізічным асобам крэдытаў (у нацыянальнай і замежнай валютах) на 16 млрд 296,3 млн рублёў (тут і далей у эквіваленце) — на 2,9% менш, чым за 2024 год (16 млрд 789,3 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

На спажывецкія патрэбы было выдадзена крэдытаў на 12 млрд 672,6 млн рублёў (12 млрд 904,8 млн; -1,8% у гадавым вымярэнні), на фінансаванне нерухомасці — на 3 млрд 623,7 млн (3 млрд 884,5 млн; -6,7%).

Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на 1 студзеня 2026 года склала 29 млрд 792,6 млн рублёў (год таму — 26 млрд 160,1 млн; +13,9%): па спажывецкіх — 11 млрд 793,3 млн (10 млрд 117,2 млн; +16,6%), на фінансаванне нерухомасці — 17 млрд 967,9 млн (16 млрд 1,7 млн; +12,3%).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: