Польшча зафіксавала парушэнне паветранай прасторы з боку Беларусі

29 студзеня, Позірк. “У сераду, 28 студзеня 2026 года, у начны час быў зафіксаваны ўваход у паветраную прастору Польшчы аб’ектаў, якія набліжаліся з боку Беларусі”, — паведаміла 29 студзеня польскае Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных сіл.
Адзначаецца, што палёт гэтых аб’ектаў “бесперапынку адсочваўся вайсковымі радыёлакацыйнымі сістэмамі УС Польшчы”. У мэтах бяспекі над Падляскім ваяводствам часова забараняліся палёты грамадзянскай авіяцыі. Падкрэслена, што дзеянні “мелі прэвентыўны характар”.
“На падставе праведзеных аналізаў, якія ўключалі, у тым ліку, характарыстыкі палёту, хуткасць і напрамак перамяшчэння аб’ектаў, было зроблена заключэнне, што гэта былі, найбольш верагодна, аб’екты балоннага тыпу, якія перамяшчаліся ў адпаведнасці з метэаралагічнымі ўмовамі, — гаворыцца ў паведамленні. — Пагрозы бяспецы паветранай прасторы Рэспублікі Польшча не зафіксавана”.
Заяўлена, што Аператыўнае камандаванне відаў УС стала кантактуе з “адпаведнымі службамі і ўстановамі”, абменьваючыся інфармацыяй і перадаючы “неабходныя звесткі, якія тычацца аб’ектаў, што назіраліся”.
“Варта падкрэсліць, што інцыдэнты такога кшталту ўпісваюцца ў пералік дзеянняў гібрыднага характару, з якімі Польшча сутыкаецца на ўсходнім напрамку. Сітуацыя знаходзіцца пад сталым маніторынгам, а сілы і сродкі УС Польшчы застаюцца ў гатоўнасці да выканання задач, звязаных з абаронай паветранай прасторы”, — падкрэсліла ведамства.
На мінулым тыдні стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэнняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.
“Беларускі бок атрымаў вельмі выразны сігнал пра тое, што мы не ўхваляем падобныя дзеянні”, — цытавалі СМІ прэс-сакратара МЗС Мацея Вевіёра.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаПры ўстойлівым курсе рубля цэны на аўтамабілі будуць стабільныя прынамсі ў першым паўгоддзі — прагноз БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



