Электразабеспячэнне ўсіх паселішчаў Беларусі адноўленае — Мінэнерга

29 студзеня, Позірк. Забеспячэнне ўсіх населеных пунктаў Беларусі электраэнергіяй было адноўленае да 22:15 28 студзеня, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства энергетыкі.
Паводле інфармацыі ведамства, на працягу двух сутак энергетыкі ў складаных умовах надвор’я ліквідавалі наступствы цыклону “Леоні”, праз які больш як 480 паселішчаў зведалі парушэнне электразабеспячэння. Заяўлена, што працы вяліся бесперапынна, “у тым ліку на цяжкадаступных участках”.
Да аднаўленчых работ было прыцягнута каля 280 аварыйных брыгад (звыш 900 адмыслоўцаў, каля 320 адзінак тэхнікі, 6 дызель-генератарных установак).
Позна ўвечары 28 студзеня працягвалася “адпрацоўка адзінкавых заявак” па сетках 0,4 кВ.
Як паведамляў “Позірк”, больш за ўсё адключэнняў зафіксавана ў Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. Лініі электраперадачы былі пашкоджаныя праз непагадзь: наліпанне снегу і абледзяненне.
Паводле прагнозу Белгідрамета, максімальная тэмпература паветра складзе ад 0 градусаў па поўдні да 13 градусаў марозу па поўначы. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы краіны чакаюцца ападкі (снег, мокры снег). У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаПры ўстойлівым курсе рубля цэны на аўтамабілі будуць стабільныя прынамсі ў першым паўгоддзі — прагноз БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



