Ціханоўская: Халакост паказаў, на што здольная ўлада без межаў і адказнасці

27 студзеня, Позірк. “Халакост стаў адной з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва і назаўжды паказаў, на што здольная ўлада без межаў і адказнасці”, — заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.
“Калі адкрываеш навіны і бачыш, што ва Украіне працягваюць гінуць мірныя людзі, а ў Беларусі і сёння саджаюць і катуюць нявінных, становіцца зразумелым: гістарычны ўрок усё яшчэ не засвоены. Нашая адказнасць — памятаць, гаварыць праўду і не дазваляць злу станавіцца нормай”, — адзначыла палітык у сваім тэлеграм-канале.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца ва ўсім свеце 27 студзеня — у дзень вызвалення нацысцкага лагера ў Асвенцыме. Адпаведную рэзалюцыю Генеральная Асамблея ААН прыняла 1 лістапада 2005 года.
Расійская агрэсія ва Украіне і яе падтрымка з боку Мінска стала прычынай, з якой афіцыйных прадстаўнікоў дзвюх краін з большага перасталі запрашаць на знакавыя міжнародныя мерапрыемствы, у тым ліку звязаныя з памяццю пра Другую сусветную вайну.
Нацысцкая Германія і яе саюзнікі у 1941–1945 гадах забілі каля 6 млн яўрэяў. З улікам прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў і сацыяльных груп ахвярамі мэтанакіраванай палітыкі знішчэння стала каля 10 млн чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



