Мінск 13:35

У снежні 2025 года намінальны сярэдні заробак вырас на 15% — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

26 студзеня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў снежні 2025 года склаў 3112,7 рубля — на 409 больш (+15,1%), чым у лістападзе (2.703,7), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У снежні 2024-га гэты паказчык складаў 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4, лютым — 2.428,1, сакавіку — 2.601,8, красавіку — 2.613,5, траўні — 2.652,3, чэрвені — 2.717,8, ліпені — 2.772,4, жніўні — 2.762,7, верасні — 2.746,4, кастрычніку — 2.758,6.

Такі значны прырост не мусіць уводзіць у зман. Гэта адбываецца штогод.

Так, у снежні 2022-га намінальны сярэдні заробак склаў 1.915,6 рубля (у лістападзе — 1.648,2 рубля; +16,2%), снежні 2023-га — 2.271 (1.975,6; +15%), снежні 2024-га — 2.693,9 (2.331,8; +15,6%).

Часцей за ўсё такое павелічэнне звязанае з датэрміновай выплатай студзеньскага авансу і гадавых прэмій.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: