Зяленскі: Украіна дапамагае ЗША ў вызваленні беларускіх палітвязняў

26 студзеня, Позірк. Украіна дапамагае ЗША ў вызваленні беларускіх палітвязняў і разлічвае на дапамогу Вашынгтона ў вызваленні ўкраінскіх палітвязняў у Расіі. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на супольнай прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі Літвы Гітанасам Наўседам і Польшчы Каралем Наўроцкім 25 студзеня ў Вільніюсе.
“Расія трымае ў сваім палоне тысячы ўкраінцаў, і вы ведаеце, як складана вядуцца перамовы аб абмене. Расія не хоча [іх] аддаваць. Калі мы мяняем адпаведную колькасць на адпаведную колькасць, гаворка ідзе найперш пра ваеннапалонных. З палітвязнямі яшчэ складаней, бо палітвязняў яны не хочуць аддаваць. Мы займаемся гэтым, маем пэўны досвед у гэтым, але поспехам гэта назваць нельга, таму што яшчэ не ўсе дома. Але мы гэтым займаемся”, — сказаў украінскі лідар.
Паводле яго слоў, Злучаныя Штаты Амерыкі заняліся пытаннем вызвалення беларускіх палітвязняў, разумеючы, што ва ўкраінцаў ёсць “адпаведны досвед“. “Мы дапамагаем Злучаным Штатам у гэтым пытанні<…>. Пэўны вынік, напэўна, ужо ёсць, усе яго бачылі, шмат палітвязняў выйшла на волю”, — сказаў Зяленскі, маючы на ўвазе снежаньскае вызваленне больш за 100 палітвязняў, у асноўным беларускіх грамадзян, якія адразу пасля гэтага былі вывезеныя ва Украіну.
“Спадзяемся дапамагаць ім (беларускім палітвязням. — “Позірк“.) і надалей. Гэтак жа спадзяемся на Злучаныя Штаты, якія будуць дапамагаць і нам вызваляць нашых палітвязняў“, — заявіў прэзідэнт.
* Выкарыстаны відэазапіс прэс-канферэнцыі, апублікаваны Офісам прэзідэнта Украіны
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



