Беларусь працягвае выступаць у ролі тылу Расіі — прадстаўнік СЗВ Украіны

24 студзеня, Позірк. Беларусь застаецца “асноўным і адзіным саюзнікам Расіі на заходнім кірунку”, заявіў першы намеснік старшыні Службы знешняй выведкі (СЗВ) Украіны Алег Лугаўскі ў апублікаваным 24 студзеня інтэрв’ю інфармагенцтву “Укрінформ”.
Паводле яго слоў, Беларусь “працягвае выступаць у ролі тылу Расіі, пастаўляючы снарады, беспілотныя сістэмы, а таксама рамантуючы расійскую вайсковую тэхніку”.
Лугаўскі канстатаваў, што ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну “беларускі ВПК інтэграваўся ў расійскі”.
“Больш за 80% беларускіх прадпрыемстваў прыцягнутыя да выканання расійскай дзяржабаронзамовы і дзяржаўнай праграмы ўзбраенняў Расіі на 2025–2034 гады, — сказаў прадстаўнік СЗВ. — Тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўваецца для пастаўкі тэхналогій і прадукцыі для прадпрыемстваў расійскага ВПК з мэтай абыходу санкцый”.
“Беларускія прадпрыемствы рамантуюць бранятанкавае і ракетна-артылерыйскае ўзбраенне, сродкі сувязі, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання і авіяцыйную тэхніку”, — дадаў ён.
24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Лукашэнка пахваліў беларускіх медыкаў, згадаўшы пра лячэнне расійскіх вайскоўцаў
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

